На Філіпінах назвалі апошнія звесткі пра колькасць ахвяраў тайфуну Хаян

15 ноября 2013

На Філіпінах сёння раніцай назвалі апошнія звесткі пра колькасць ахвяраў тайфуну Хаян. Стыхія забрала жыцці 3 500 жыхароў гэтай астраўной дзяржавы. На аднаўленне разбуранай тайфунам інфраструктуры можа сысці да 15 мільярдаў долараў. У шэрагу рэгіёнаў разбурана да 90% усіх будынкаў, сярод іх - некалькі тысяч школ. Навучальны год для школьнікаў краіны перапыніўся да наступнага года. У Манілу пачала паступаць міжнародная дапамога.