На Брытанскіх астравах лютуе шторм "Дорыс"

24 февраля 2017

Хуткасць ветру дасягае 150 кіламетраў за гадзіну. У горадзе Вулвер-Хэмптан загінула жанчына - на яе ўпала сарваная ветрам частка даха. Па ўсёй краіне былі адмененыя дзясяткі авіярэйсаў, цягнікі адпраўляліся са спазненнем. У некаторых раёнах быў таксама спынены аўтамабільны рух. Тысячы сем'яў засталіся без электрычнасці. Пры гэтым шторм "Дорыс" прынёс з сабой ліўневыя дажджы, а ў Шатландыю і зусім снегапады.