На Байкануры тэрмінова эвакуююць персанал

2 июля 2013

Звязана гэта з распаўсюджваннем атрутных пароў ад паліва ракеты Пратон-М. Ракетаносьбіт са спадарожнікамі Глонас праз 5 секунд пасля запуску рухнуў за кіламетр ад старту. Перавышэнняў канцэнтрацыі шкодных рэчываў пакуль не выяўлена. Адсяленне людзей з найбліжэйшых населеных пунктаў не праводзілася. Паводле папярэдняй версіі, прычынай падзення магло стаць сапсаванне аднаго з рухавікоў ракеты.