На Алтаі разбіўся верталёт

27 июля 2023

Авіякатастрофа на Алтаі. Шэсць чалавек загінулі і сем пацярпелі пры падзенні верталёта Мі-8. Трое - у цяжкім стане. Усяго на борце знаходзіліся 16 чалавек, члены экіпажа і турысты, сярод іх адзін беларус. Наша пасольства ў Расіі ўдакладняе акалічнасці трагедыі і стан яго здароўя. Дыпламаты гатовы аказаць неабходнае консульска-прававое садзейнічанне. Паводле папярэдніх звестак, прычынай аварыі сталі электрапровады, за якія паветранае судна зачапілася.