МВФ падлічыў патэнцыяльныя страты з-за гандлёвай вайны Трампа

16 октября 2018

Паўтара трыльёна долараў рызыкуе страціць свет з-за гандлёвай вайны, якую развязаў Дональд Трамп. Найбольшы ўрон панясе Кітай, але ў доўгатэрміновай перспектыве дастанецца і Штатам з-за пошлін у адказ. Да такой высновы прыйшлі эксперты Міжнароднага валютнага фонду. Сусветны рынак скароціцца адразу на 17 %, і гэта стане ўзрушэннем, параўнальным з падзеямі крызіснага 2008 года. Акрамя таго, ужо ў наступным годзе будзе відавочна паніжэнне росту сусветнага гандлю якраз з-за пратэкцыянізму Амерыкі. Дадасць нявызначанасці і выхад Вялікабрытаніі з ЕС.