Магутны выбух у прыгарадзе Ісламабада

9 апреля 2014
Магутны выбух у прыгарадзе пакістанскай сталіцы забраў жыцці не меней за 15 чалавек. Яшчэ каля 35 параніла. Праваахоўнікі разглядаюць версію тэракту. Таксама выбух прагрымеў на рынку горада Равалпіндзі. У спісе загінуўшых - пяць чалавек, яшчэ 30 параненыя. А ўчора больш як 10 чалавек сталі ахвярамі падрыву цягніка ў правінцыі Белуджыстан. Бомбу прывялі ў дзеянне дыстанцыйна.