Магутны тайфун "Гані" бушуе на поўдні Японіі

25 августа 2015

Улады праводзяць экстранную эвакуацыю насельніцтва. Пацярпелі больш за шэсць соцень чалавек. Па словах сіноптыкаў, хуткасць парываў ветру ў эпіцэнтры стыхіі дасягае 130 кіламетраў за гадзіну. Прыкладна 48 тысяч хатніх гаспадарак засталіся без святла, сотні авіярэйсаў адмененыя. Сёння тайфун дасягне вострава Кюсю. Не выключаныя затапленні нізінных участкаў мясцовасці і высокія хвалі на моры. Тайфун "Гані" ўжо стаў прычынай гібелі звыш 15 чалавек на Філіпінах.