У нашай краіне можа з'явіцца новы завод па перапрацоўцы небяспечных адыходаў

5 июня 2013

Пра гэта напярэдадні журналістам заявіў першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Кулік. Паводле яго слоў, гэта будзе сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства. Зараз праект на так званым перагаворным этапе.


Віталь Кулік, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі: Будзем шукаць прымальны варыянт па прадукцыйнасці, па магутнасці завода, па пераліку небяспечных хімічных рэчываў, злучэнняў, адыходаў, якія можна будзе абясшкоджваць на гэтым прадпрыемстве. Прапрацоўваць усю лагістыку, усю эканоміку, але галоўнае пытанне - гэта нагрузка на навакольнае асяроддзе.


Акрамя таго, напярэдадні міжнароднага Дня навакольнага асяроддзя, які ва ўсім свеце адзначаюць сёння, прадстаўнікі галоўнага прыродаахоўнага ведамства расказалі, што сёлета ў нашай краіне з'явіцца 7 новых нацыянальных заказнікаў, а 12 тых, якія ўжо існуюць, пашыраць свае межы.