Магутнае землетрасенне ў Турцыі - у краіне аб'яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі

6 февраля 2023

Тэрміновая інфармацыя з Турцыі. У рэспубліцы ідзе выратавальная аперацыя. Аб'яўлена надзвычайная сітуацыя. Расце колькасць ахвяр разбуральнага землетрасення. Яно здарылася ўначы ў цэнтры краіны. За штуршкамі магнітудай 7,9 адбыліся афтэршокі. Загінуўшых па рэспубліцы ўжо звыш сотні, 440 пацярпелых, многія лічацца прапаўшымі без весткі.

Пасольства Беларусі ў Турцыі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з кампетэнтнымі органамі. Ці ёсць нашы грамадзяне сярод загінуўшых і пацярпелых у выніку землетрасення, ўдакладняецца. Пакуль звароты ад беларусаў у сувязі са здарэннем у пасольства не паступалі.