Магутнае землетрасенне ля берагоў Чылі

2 апреля 2014

Ахвярамі магутнага землетрасення ля берагоў Чылі сталі мінімум 5 чалавек, яшчэ некалькі прапалі без вестак. У гарадах на ўзбярэжжы адсутнічае электраэнергія. Дарогі заваліла дрэвамі і камянямі, у некаторых раёнах сышлі апоўзні. Магнітуда 8,2 азначае аўтаматычнае папярэджанне аб пагрозе цунамі. Яго абвясцілі па ўсім ціхаакіянскім узбярэжжы Лацінскай Амерыкі. На Чылі менш як праз гадзіну пасля першага штуршку абрынуліся двухмятровыя хвалі. Паўночныя раёны аб'явілі зонай бедства, там праводзіцца эвакуацыя. У разбураныя рэгіёны адправілася ўрадавая дэлегацыя для ацэнкі маштабаў шкоды.


Мішэль Бачэлет, прэзідэнт Чылі: Паводле дэкрэта, зонай бедства аб'яўляюцца рэгіёны Арыка-і-Парынакота, а таксама Тарапака. Папярэджанне аб пагрозе цунамі было зроблена неадкладна, арганізаваная эвакуацыя праводзіцца. Асобы загінуўшых высвятляюцца. Што датычыцца пацярпелых, прымаюцца ўсе меры для абароны іх жыцця і здароўя, а таксама ўласнасці.


У школах на ўзбярэжжы Чылі адмянілі заняткі. А сейсмолагі тым часам адсочваюць магчымасць паўтору падземных штуршкоў у найбліжэйшыя гадзіны.