Моцнае землетрасенне адбылося ў сярэдняй Азіі

23 января 2024

Сярэдняя Азія прыходзіць у сябе пасля моцнага землетрасення. Падземныя штуршкі напярэдадні вечарам магнітудай 7,1 зафіксавалі ва ўсходняй частцы Кітая.

Два чалавекі атрымалі цяжкія раненні, яшчэ чацвёра лёгкія траўмы. Цалкам разбурана амаль паўсотні дамоў, да 80 будынкаў пашкоджана. Былі перабоі з электра- і водазабеспячэннем, ацяпленнем. За асноўным землетрасеннем рушылі ўслед афтэршокі.

Падземныя штуршкі адчулі таксама ў Кыргызстане, Казахстане і Узбекістане. Жыхары вымушаны былі спешна пакінуць дамы, на сценах некаторых будынкаў з'явіліся расколіны.

У Алматы па меддапамогу звярнуліся 44 чалавекі, сярод іх 10 дзяцей. Людзі правялі ноч у школах, утварыліся заторы і чэргі на запраўках. У сярэдніх навучальных установах горада адмянілі заняткі.