Сусветныя цэны на нафту адрэагавалі паніжэннем на падпісанне іранскага ядзернага пагаднення

15 июля 2015

Тэгеран і шэсць сусветных дзяржаў-пасрэднікаў напярэдадні дамовіліся па мірным атаме. Нагадаем, экспарт іранскай нафты быў жорстка абмежаваны з-за санкцый у 2012 годзе. І яны будуць адменены з часам, калі міжнародныя інспектары пацвердзяць, што Іран выконвае ўмовы дамоўленасці. На рынак паступяць сотні тысяч барэляў іранскай нафты за дзень, што прадоўжыць абвал цэн. Тэгеран, які займае чацвёртае месца ў свеце па запасах нафты.