Сусветная рэакцыя на рашэнне МАК

6 декабря 2017

Такім чынам, сваю пазіцыю па ўдзеле ў Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане Расія выпрацуе на Алімпійскім зборы 12 снежня. Між тым, сусветная рэакцыя на рашэнне МАК неадназначная. З аднаго боку, без удзелу расійскіх спартсменаў, якія не раз здзіўлялі высокімі вынікамі, Алімпіяду называюць кульгавай. З іншага боку, з’яўляюцца заявы, маўляў, так ім і трэба. Увесь спектр эмоцый прааналізавала Алена Гарэльчык.

Кіраўнік Латвійскага алімпійскага камітэта Алданіс Урублеўскі назваў вердыкт МАК саламонавым рашэннем, а ў Нямецкім саюзе лыжнага спорту лічаць адхіленне Расіі цяжкай і смутнай падзеяй. У той жа час, на думку нямецкага журналіста Хаё Зепельта, аўтара фільмаў аб допінгу ў расійскім спорце, рашэнне МАК недастаткова жорсткае.

Хаё Зепельт, журналіст (Германія): "Алімпійскі камітэт Расіі павінен проста прыняць умовы МАК, але не абавязаны рабіць ніякіх крокаў па барацьбе з допінгам, каб быць адноўленым ужо праз два з паловай месяцы. Аб чым гэта гаворыць? Аб бруднай здзелцы МАК з Крамлём, каб пазбегнуць байкоту? Ужо на цырымоніі закрыцця мы зможам убачыць расійскі флаг, як быццам нічога і не адбылося. Дзесяцітыднёвае адхіленне - гэта проста PR-трук МАК, каб захаваць твар".

"Адхіленне зборнай Расіі паменшыць канкурэнцыю на Гульнях, але не прывядзе да рашэння допінгавых праблем", - лічыць аўтарытэтнае амерыканскае выданне Sports Illustrated.

"Расіяне не былі злоўленыя чыноўнікамі антыдопінгавай сістэмы. Яны былі злоўленыя выкрывальнікамі і журналістамі. Наіўна меркаваць, што такі ўнікальны выпадак можа спыніць допінг у алімпійскім спорце."

На старонках USA today перамогай Расіі называюць ужо той факт, што сама назва краіны захаваецца ў назве каманды "Алімпійскі спартсмен з Расіі", калі расійскія спартсмены прымуць рашэнне выступаць пад нейтральным флагам. Журналісты амерыканскага часопіса “Экваеп” канстатаваў: "Гульні ў Пхенчхане не будуць такімі, як раней, без расіян.

"Страта Расіі - гэта не тое, чаго хочуць на Гульнях у Паўднёвай Карэі. Продаж білетаў нізкі, на Карэйскі паўвостраў насоўваецца ядзерная напружанасць, а адсутнасць гульцоў НХЛ паменшыць прывабнасць хакея на Гульнях".

У самой Міжнароднай федэрацыі хакея даць ацэнку рашэнню Міжнароднага алімпійскага камітэта не спяшаюцца. Кіраўнік ІІХФ Рэне Фазель раней не раз заяўляў, што калектыўнае пакаранне не рашэнне праблемы, а доказы ў дакладах Макларэна назваў несур'ёзнымі.

Рэне Фазель, кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея: "ІІХФ трэба ад 24 да 48 гадзін, каб усвядоміць, што адбываецца. Такое адбылося ўпершыню ў гісторыі. Неабходна паглядзець, як адрэагуе Расія. Нам трэба пагаварыць з прадстаўнікамі ІІХФ, нам прыйдзецца пагаварыць з Расіяй. Занадта рана рабіць заявы".

Дарус Каспарайтыс у 1992-ым ужо выйграваў Алімпіяду, выступаючы пад нейтральным флагам, але тады, успамінае хакеіст, краіны Расія па сутнасці не было.

Дарус Каспарайтыс, алімпійскі чэмпіён 1992 года ў саставе аб'яднанай каманды: "Як хакеіст, ты хочаш гуляць пад любым флагам. Усе гульцы ведаюць, у якой краіне жывуць, за каго гуляюць, каго прадстаўляюць. Калі хакейная зборная паедзе выйграваць алімпійскія медалі, усе будуць ведаць, што гэта зборная Расіі. Для многіх гэта можа быць апошнім шанцам".

Пазіцыя двухразовай чэмпіёнкі свету чэшкі Габрыэлы Коўкалавай была вядомая задоўга да абвешчанага рашэння. За адхіленне расіян ад Алімпіяды біятланістка выказвалася не раз.

"Мне шкада тых, хто прымаў допінг неўсвядомлена. Мне вельмі шкада чыстых спартсменаў, якія пазбавіліся сваіх узнагарод з-за махлярства. Вядома, спартсмены з іншых краін таксама выкарыстоўваюць допінг, але нідзе на сённяшні дзень не атрымалася выявіць такога маштабнага сістэмнага падману. Таму я жадаю, каб Алімпіяда прайшла без Расіі".

Гэты пост на афіцыйнай старонцы Коўкалавай у "Фейсбуку" ўжо сабраў амаль 10 тысяч лайкаў, каля 800 каментарыяў і 450 рэпостаў. У Інтэрнэце абмеркаванне вердыкта МАК - самая галоўная тэма . Пошукавік выдае 3 мільёны 400 спасылак на запыт "адхіленне Расіі ад Алімпіяды". А ў сацыяльных сетках з'яўляецца ўсё больш карцінак, накшталт гэтых. Злева - нарвежская лыжніца Марыт Б’ёрген, якая атрымала афіцыйны дазвол прымаць стэроіды ў якасці лекаў ад астмы. Справа - расійская біятланістка Вольга Зайцава, якая 1 снежня была пажыццёва дыскваліфікаваная за маніпуляцыі з допінг-спробамі. Або амерыканка Серэна Уільямс, па меркаванні аўтараў калажу, аддае перавагу мюслі, і расіянка Марыя Шарапава, што жыве на стэроідах.