Свет у чаканні Новага года

31 декабря 2020
Да 2021-га - менш за суткі! Увесь свет у чаканні свята. У Нью-Ёрку апошнія прыгатаванні на Тайм-Сквер. Тэсціруецца хрустальны шар часу. У навагоднюю ноч ён павінен апусціцца з 23-метровай вышыні і дасягнуць зямлі з 12-м ударам курантаў. Дарэчы, знакамітая плошча, як і шматлікія амерыканскія штаты, у гэтую ноч будзе пустая. Каранавірусныя абмежаванні перавялі святкаванне ў анлайн.  Але людзі знаходзяць выхад. У Каліфорніі бары, якія не могуць прымаць гасцей, перакваліфікаваліся на дастаўку ежы, а шоу-праграма будзе даступная ў фармаце відэатрансляцыі. 

 "Трэнд на ізаляцыю" вымушана падтрымаць і Шатландыя. Таму для жыхароў Эдынбурга  падрыхтаваны навагодні сюрпрыз: сапраўднае светлавое шоу са 150 дронаў.