Свет святкуе Дзень святога Патрыка

17 марта 2015

Пачынаючы з 17 стагоддзя, ён адзначаецца штогод у Ірландыі і ва ўсіх краінах, дзе ёсць ірландскія дыяспары. З нацыянальным святам Прэзідэнта Ірландыі і народ гэтай краіны павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Па традыцыі, урачыстасці ў гэты дзень не абыходзяцца без танцаў, конкурсаў і, вядома ж, парадаў. На вуліцах - людзі ў экстравагантных касцюмах, а таксама духавыя аркестры са знакамітай дудой.

Расказвае Вадзім Марцішэўскі: Яркія маршы, маляўнічыя гулянні і палымяныя скокі сёння прыкметныя паўсюль, дзе жывуць ірландцы. На кожным прысутнічаюць вердэпамавыя элементы гардэроба - нацыянальнага колеру Ірландыі. Справа ў тым, што па традыцыі таго, хто ў гэты дзень не надзеў зялёнае, можа ўшчыкнуць лепрэкон - каржакаваты чалавечак з рудой барадой з ірландскіх казак. У той жа час, калі атрымаецца злавіць гэтага міфічнага героя, здабудзеш шчасце.

Сёння ў свеце налічваецца прыкладна 80 мільёнаў прадстаўнікоў кельцкага народа. Большасць нашчадкаў перасяленцаў з Ірландыі пражываюць у ЗША: паводле афіцыйных звестак, гэта каля 40 мільёнаў чалавек. У Злучаных Штатах адна з галоўных падзей дня - інструментальны парад па адной з цэнтральных вуліц Бостана. Чароўная краіна Оз - не фантазія, а рэальнасць! Неардынарны падарунак – ізумрудную раку - паднеслі жыхарам Чыкага. Афарбоўванне вады ўжо стала традыцыяй для шматлікіх пакаленняў амерыканцаў, якія пражываюць у сталіцы Сярэдняга Захаду. На час свята "горад вятроў" прыцягвае тысячы людзей, апранутых у малахітавы колер, каб убачыць займальнае дзейства ўжывую.

Нягледзячы на тое, што Дзень святога Патрыка - пераважна ірландскае свята, у беларусаў ёсць шанец акунуцца ў свет і атмасферу чароўнай краіны агню і лёду. У кафэ, барах і пабах арганізуюцца розныя тэматычныя вечарынкі, на якіх наладжваюцца майстар-класы па знакамітай джызе і прапаноўваюць пакаштаваць нацыянальную ірландскую страву - тушаную капусту з беконам. За доўгія гады традыцыя паднімаць піўныя куфлі пад гук дуды распаўсюдзілася па розных частках свету. Урачыстасці, якія спадарожнічаюць гэтаму дню, працягваюцца каля тыдня. Галоўнае - вызначыцца з выбарам праграмы і нарыхтаваць упрыгожванне ў выглядзе лісця канюшыны: 17 сакавіка - свята не толькі святога Патрыка, але таксама душы ірландскага народа.