Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі афіцыйна адкрываецца ва Уфе

27 июня 2023

Сёння ва Уфе адкрываецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Удзел у афіцыйнай цырымоніі возьмуць спікеры Савета Рэспублікі Наталля Качанава і Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка. Мерапрыемства разлічана на два дні. Сёння  адбудуцца тэматычныя секцыі, а заўтра пленарнае пасяджэнне.

Таксама госці форуму сустрэнуць удзельнікаў патрыятычнай акцыі "Цягнік Памяці". Сама ж галоўная пляцоўка саюзных перамоў - гэта амаль 7 тысяч квадратных метраў. Якія тэмы сёння стануць галоўнымі і што ўбачаць госці форуму?  Падрабязнасці ў відэа.