Мінабароны Расіі: СБУ рыхтуе правакацыю з радыёактыўным заражэннем

7 марта 2022
Мінабароны Расіі заявіла аб падрыхтоўцы правакацый з падрывам рэактара ў Харкаве. Маштабная аперацыя з магчымым радыёактыўным дзеяннем рыхтавалася СБУ і баевікамі нацбатальёна "Азоў". На эксперыментальнай ядзернай устаноўцы ў Харкаўскім фізіка-тэхнічным інстытуце  радыкалы замініравалі рэактар,  планавалі яго падарваць і абвінаваціць ва ўсім Узброеныя Сілы Расіі - нібы расійскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар, што стала прычынай выбуху.

Больш за тое, напярэдадні ў Харкаў  прыехалі замежныя журналісты, задача якіх зафіксаваць усе наступствы. Аднак план раскрыты, і для таго, каб выключыць правакацыі,  расійскія вайскоўцы ўжо ўзялі пад кантроль Чарнобыльскую і Запарожскую атамныя электрастанцыі.