Міністры замежных спраў "нармандскай чацвёркі" сустрэнуцца ў найбліжэйшыя дні

22 ноября 2016

Аб гэтым дамовіліся лідары Германіі і Украіны. Пётр Парашэнка па тэлефоне абмеркаваў з Ангелай Меркель рэалізацыю мінскіх пагадненняў і падрыхтоўку праекта дарожнай карты.

Тым часам Брусель аб’явіў аб пераводзе Кіеву трох траншаў на агульную суму 54 мільёны еўра на падтрымку рэформ ва Украіне.