Міністр абароны ЗША заявіў, што Вашынгтон ніколі не змірыцца з ядзерным статусам КНДР

28 октября 2017

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс заявіў, што Вашынгтон ніколі не змірыцца з ядзерным статусам КНДР. Мэціс перасцярог Пхеньян і адзначыў, што любое прымяненне ядзернай зброі будзе сустрэта "эфектыўным масіраваным ваенным адказам”. Таксама міністр падкрэсліў неабходнасць дыпламатычнага ўрэгулявання сітуацыі. Дарэчы, па выніках перамоў міністраў абароны ў Сеуле Штаты будуць размяшчаць у Паўднёвай Карэі свае стратэгічныя ўзбраенні на ратацыйнай аснове.