Міністр культуры Славакіі адмяніла забарону на культурнае супрацоўніцтва з Беларуссю і Расіяй

21 января 2024

Новапрызначаная міністр культуры Славакіі адмяніла ўсе абмежаванні на супрацоўніцтва з Беларуссю і Расіяй у падуладнай ёй сферы. Марціна Шымкавічова заявіла - у свеце адбываецца мноства ўзброеных канфліктаў, але дзеячы мастацтва і культуры ад іх пакутаваць не павінны. Яе папярэднік 2 гады таму наклаў поўную забарону на любыя кантакты ў гэтай сферы ў выкананне санкцый Еўрасаюза.

Пасля нядаўняга прыходу да ўлады ў Славакіі Роберта Фіца афіцыйная Браціслава рэзка перамяніла сваю палітыку. Па ўкраінскім пытанні ўзяла верх антываенная пазіцыя. Урад Славакіі зараз праяўляе ўсё большую незалежнасць ад Бруселя ў пытаннях эканомікі і палітыкі. А таксама, як зараз высветлілася, і ў сферы культуры.