Міхаіла Калашнікава пахаваюць у Іжэўску

24 декабря 2013

Менавіта там ён пражыў апошнія паўстагоддзя. Родныя прапаноўваюць пахаваць яго на тэрыторыі Свята-Міхайлаўскага сабора. Выдаткі на арганізацыю пахаванняў узялі на сябе ўлады Удмуртыі. Сёння стане вядомая і дата развітання з легендарным канструктарам. Жыхары Іжэўска ўсю ноч неслі кветкі да прыжыццёвага помніка Міхаілу Калашнікаву, які ўсталяваны ля ўваходу ў музей яго імя. Сусветна вядомы збройнік памёр напярэдадні ў Іжэўску на 95-ым годзе пасля працяглай хваробы. Калашнікаў увайшоў у гісторыю стралковай зброі як стваральнік аўтамата, што стаў легендай 20 стагоддзя. І самая вядомая цытата Міхаіла Цімафеевіча: Не зброя забівае чалавека, а чалавек - чалавека.