Міхаэль Шумахер перанёс другую аперацыю

30 декабря 2013

Сяміразовы чэмпіён Формулы-1 Міхаэль Шумахер перанёс другую аперацыю. Ён застаецца ў коме пасля падзення на французскім альпійскім курорце Мерыбель. 44-гадовы нямецкі гоншчык катаўся на лыжах з сябрамі і 14-гадовым сынам, упаў і ўдарыўся галавой аб камень. Пасля інцыдэнту яго верталётам адправілі ў адзін са шпіталяў Грэнобля, дзе дыягнаставалі кровазліццё ў мозг. Да вечара сённяшняга дня яму ўжо зроблены дзве нейрахірургічныя аперацыі. Зараз медыкі ацэньваюць стан Шумахера як крытычны. Перад будынкам шпіталя, дзе знаходзіцца экс-пілот Формулы 1, сабраўся натоўп прыхільнікаў Шумахера. Але допуску да яго няма ні ў сяброў, ні ў сваякоў.