Мігранты ў Нарвегіі аб'явілі галадоўку

19 января 2016

Каля 70-ці бежанцаў выказваюць пратэст супраць сваёй дэпартацыі. Раніцай улады запатрабавалі збіраць рэчы. Усіх нелегалаў сабралі з розных лагераў па ўсёй краіне і адвезлі ў правінцыю Фінмарк. Там мігранты аб'явілі, што адмаўляюцца пакідаць Нарвегію і не сядуць у аўтобусы, якія павінны пераправіць іх праз мяжу.