МЗС Расіі цалкам падтрымлівае ўсе ініцыятывы беларускага старшынства ў СНД

29 января 2013
У першую чаргу, гаворка ідзе пра павышэнне іміджу СНД як першага інтэграцыйнага аб'яднання на постсавецкай прасторы. Што датычыцца развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, то ўжо ў маі 2013 да зоны свабоднага гандлю СНД, паводле слоў Міхаіла Еўдакімава, можа далучыцца Узбекістан. Пакуль жа дамову аб зоне свабоднага гандлю падпісалі восем краін, і большасць з іх ужо дакумент ратыфікавалі. Да сярэдзіны гэтага года працэс ратыфікацыі павінны завяршыць Таджыкістан і Кыргызстан.
Першыя сёлета кансультацыі паміж МЗС у Мінску завершацца заўтра. За два дні ўдзельнікі дыпламатычнага форуму абмяркуюць у тым ліку і падрыхтоўку да пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, якое ўжо 5 красавіка пройдзе ў Ташкенце. Асаблівая ўвага дыпламатаў - да тэмы святкавання 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.