Міжнародны алімпійскі камітэт пацвердзіў факт стварэння зборнай бежанцаў для ўдзелу ў Гульнях-2016, якія пройдуць у Рыа-дэ-Жанэйра

3 марта 2016

Разлічваюць на пяць-дзесяць спартсменаў, якія, на думку выканкама МАК, "дадуць надзею бежанцам ва ўсім свеце", выступаючы пад флагам Алімпіяды. Раней МАК арганізаваў фонд дапамогі бежанцам бюджэтам 2 мільёны долараў.