Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа прыпыняе дзейнасць на тэрыторыі Афганістана

9 февраля 2017

Рашэнне прынята пасля таго, як падчас абстрэлу загінулі 6 супрацоўнікаў арганізацыі, двое прапалі без вестак. Іх пошукамі займаюцца спецслужбы. Нападзенне адбылося на поўначы краіны ў правінцыі Джаўзджан. Канвой дастаўляў гуманітарны груз у раёны, якія пацярпелі ад моцных снегападаў. Паводле слоў афганскіх улад, за атакай могуць стаяць баевікі тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава". Толькі калі будуць высветленыя ўсе акалічнасці нападзення, гуманітарная арганізацыя адновіць працу.