Менш за гадзіну засталося да рэдкай астранамічнай з'явы

31 января 2018

Засталося менш за гадзіну да рэдкай астранамічнай з'явы: прыкладна ў 17:50 па мінскім часе беларусы змогуць назіраць суперпоўню. Упершыню за 150 гадоў яна супала яшчэ з дзвюма: блакітным Месяцам і зацьменнем. Месяц не толькі падыдзе да найбліжэйшага да Зямлі пункта сваёй арбіты, але і ўвойдзе ў зямны цень. Можна будзе назіраць месяцавае зацьменне - так званы крывавы Месяц.