Мексіка адмаўляецца ад манаполіі на нафту

13 августа 2013

Мексіканскі прэзідэнт Пенья Ньета прапанаваў законапраект па радыкальным змяненні нафтавай індустрыі на разгляд кангрэса краіны. Паводле інфармацыі агенцтва Блумберг, улады хочуць змяніць ранейшую мадэль здабычы нафты, якая існуе ўжо 75 гадоў. У якасці асноўнага варыянта плануецца выкарыстаць так званае пагадненне аб раздзяленні рызык. Яно ўжо дзейнічае ў Эквадоры і Балівіі. Правы на запасы нафты застануцца ў дзяржаўнай уласнасці.