Масавае атручванне газам стыролам у Індыі здарылася праз уцечку на хімзаводзе

7 мая 2020
Пра масавае атручванне людзей паведамляюць індыйскія ўлады. Уцечка атрутнага газу стыролу здарылася на хімічным заводзе ў горадзе Вісакхапатнам. Загінулі не менш як 8 чалавек, у тым ліку дзеці. Не меней за 5 000 шпіталізавана. Аблокі атрутнага газу наганялі людзей на вуліцах - многія мінакі страчвалі прытомнасць. Улады рэкамендуюць гараджанам тэрмінова пакінуць дамы і выбрацца за межы горада. Дыхаць пры гэтым раяць скрозь фільтр з мокрай матэрыі.