Маштабная хакерская атака ў сацыяльных сетках

5 декабря 2013

Выкрадзены два мільёны пароляў Facebook, Twitter, Аднакласнікаў і Укантакце па ўсім свеце. Ад дзеянняў кібер-злачынцаў таксама пацярпелі такія рэсурсы, як Google і Yahoo. Спецыялісты выявілі ў Інтэрнэце базу даных з апублікаванымі паролямі (яна папаўняецца з IP-адраса, зарэгістраванага ў Галандыі). Доказаў выкарыстання хакерамі атрыманай інфармацыі пакуль няма. Паводле апошніх даных, Facebook і Twitter на пацярпелых акаўнтах ужо змянілі паролі.