Марк Цукерберг папрасіў прабачэння за маштабную ўцечку даных з "Фейсбук"

10 апреля 2018

Заснавальнік і кіраўнік сацсеткі на сустрэчы з амерыканскімі сенатарамі прызнаў, што кампанія дапусціла такое, таму што слаба абараняла сваіх карыстальнікаў. Зараз яна вядзе перамовы з інвестарамі, каб узмацніць меры бяспекі. Заўтра, як чакаецца, Цукерберг выступіць у кангрэсе. Яго прамова павінна дапамагчы амерыканцам лепш зразумець, што адбываецца з іх персанальнымі данымі анлайн. Нагадаем, скандал разгарэўся ў сакавіку, калі высветлілася, што брытанская кампанія "Кэмбрыдж Аналітыка" незаконна сабрала звесткі без малога 100 мільёнаў карыстальнікаў "Фейсбук" і магла іх выкарыстаць для адраснай дэманстрацыі палітычнай рэкламы.