Лондан пагрузіўся ў цемру

26 ноября 2016

З-за пашкоджання высакавольтнага кабеля адразу некалькі цэнтральных раёнаў напярэдадні вечарам засталіся без электразабеспячэння. Раптам святло патухла ў магазінах, барах, рэстаранах і жылых дамах. Таксама перастала працаваць уся калядная ілюмінацыя. На адным з участкаў лонданскага метро спыняўся рух цягнікоў. Паведамляецца, што пазней энергазабеспячэнне было адноўлена.