Літоўцаў папярэдзілі аб ваеннай тэхніцы на дарогах, а ў Румыніі стартавалі вучэнні НАТА

9 апреля 2024

Мілітарысцкія амбіцыі Захаду і бразганне зброяй каля межаў Беларусі. У Літве працягваюцца вучэнні НАТА "Імклівы леапард". Мясцовых жыхароў папярэдзілі аб ваеннай тэхніцы на дарогах з-за манеўраў.

Асноўная мэта - збор інфармацыі аб пазіцыях праціўніка, яго перамяшчэннях і мясцовасці. Манеўры падоўжацца да 14 красавіка.

Нагадаем, напярэдадні ў Румыніі таксама стартавалі ваенна-марскія вучэнні НАТА "Марскі шчыт". Як паведамляюць мясцовыя СМІ, акрамя прымаючага боку ў іх удзельнічаюць 12 краін. Задзейнічана больш за 2 200 вайскоўцаў і 135 адзінак баявой тэхнікі.