Ліга арабскіх дзяржаў заклікала міжнародную супольнасць умяшацца ў сітуацыю ў Сірыі

2 сентября 2013

Але да гэтай заявы не далучыліся Егіпет, Ірак, Ліван, Туніс і Алжыр. У прыватнасці, ЛАД просіць Савет бяспекі ААН падысці з усёй адказнасцю да жахлівага злачынства ў Сірыі, дзе была ўжыта хімічная зброя супраць мірнага насельніцтва. У рэзалюцыі гаворыцца, што тыя, хто адказвае за выкарыстанне атрутных рэчываў, павінны быць адданыя міжнароднаму суду як ваенныя злачынцы.