Лідары ЗША і Кубы выказаліся за адкрыты дыялог па любых пытаннях

13 апреля 2015

Барак Абама і Рауль Кастра правялі закрытую гадзінную размову на саміце Амерык у Панаме. Амерыканскі лідар назваў сустрэчу "гістарычнай" і сказаў, што "надышоў час паспрабаваць нешта новае". У сваю чаргу, Кастра адзначыў, што аднаўляць адносіны неабходна, нягледзячы на рознагалоссі. У снежні мінулага года Абама заявіў аб жаданні нармалізаваць адносіны з Кубай. Гэты план, акрамя адкрыцця пасольстваў у Вашынгтоне і Гаване, прадугледжвае наладжванне гандлёвых сувязяў.