Латвія сёння афіцыйна ўступіла ў еўразону

1 января 2014
Яна стала 18-ым членам групы - краін з адзінай еўрапейскай валютай. Эксперты адзначаюць, што шматлікія латвійцы ўспрымаюць уступленне ў еўразону са скепсісам, памятаючы, як некаторыя краіны былі вымушаны прасіць фінансавай дапамогі пасля крызісу 2009. Падрыхтоўка да ўступлення ў еўразону ў Латвіі вялася з 2004 года, а закон аб парадку ўвядзення еўра быў прыняты год назад.