Латвія пераходзіць на еўра

29 декабря 2013

Адбудзецца гэта ў навагоднюю ноч. 1 студзеня жыхары і турысты змогуць свабодна разлічвацца на тэрыторыі ўсёй краіны еўрапейскай валютай. А пакуль Латвія рыхтуецца. У кафэ і магазінах ідуць масавыя праверкі - ці правільна прадпрымальнікі ўказваюць цэны ў еўра. Праўда, паводле дадзеных апошніх сацапытанняў, каля 50% латышоў пераход на новую валюту не адабраюць. Рэч у тым, што пасля пераводу цэннікаў падаражэлі шматлікія прадукты. З заўтрашняга дня па ўсёй краіне пачнуць адключаць банкаматы. Адновяць працу яны не раней за 1 студзеня і выдаваць будуць ужо еўра.