Латвія адзначае Дзень незалежнасці

18 ноября 2020
102 гады таму было абвешчана стварэнне Латвійскай Рэспублікі. Гэта свята з'яўляецца адным з галоўных дзяржаўных у краіне-суседцы - у 1918 годзе латышы ўпершыню ў гісторыі атрымалі магчымасць суверэннага існавання і набылі права самастойна вызначаць свой лёс. Прэзідэнт Беларусі накіраваў латвійскаму народу ў сувязі з гэтай гадавінай свае віншаванні. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паміж нашымі народамі заўсёды існавалі братэрскія, добрасуседскія адносіны. Ён таксама пажадаў латвійцам бясхмарнага неба над галавой, упэўненасці ў заўтрашнім дні і дабрабыту.