Латвія будзе прасіць дапамогі ў Еўрасаюза ў тушэнні пажараў

23 июля 2018

Ужо шэсць дзён на паўночным захадзе краіны гараць сотні гектараў лесу і тарфянікаў. З-за моцнага ветру і сухога надвор'я пажар не атрымоўваецца патушыць. З агнём, акрамя пажарных, змагаюцца сотні добраахвотнікаў і прадстаўнікі Нацыянальных узброеных сіл. Пажар таксама тушаць два верталёты Мі-17 і верталёт літоўскай арміі.