Квартальны прыбытак Apple знізіўся ўпершыню за 15 гадоў

26 октября 2016

З-за паніжэння выручкі ад продажу смартфонаў iPhone карпарацыя знізіла паказчык на 2 мільярды 100 мільёнаў долараў. Такім чынам гадавы прыбытак кампаніі знізіўся ўпершыню з 2001 года, што гаворыць пра памяншэнне актыўнасці на рынку смартфонаў, а таксама пра рост канкурэнцыі, асабліва сярод кітайскіх вытворцаў. Продажы апошніх мадэляў iPhone7 і iPhone7 Plus стартавалі толькі ў верасні, продажы мадэляў папярэдняга пакалення пачаліся ў верасні 2015-га. "Яблычнікі" абяцаюць аднавіцца зусім хутка - бо наперадзе Раство і Новы год.