56 лепшых працаўнікоў аграрнага комплексу сталіцы адзначылі ганаровымі граматамі

18 ноября 2016

За працу, адданасць і якасны ўраджай! Хлебаробаў, кандытараў, трактарыстаў... 56 лепшых працаўнікоў аграрнага комплексу сталіцы адзначылі ганаровымі граматамі.

Усяго ў Мінску - 32 сельгасарганізацыі. За год яны рэалізуюць амаль 19 тон бульбы, 18 - гародніны і 8 з паловай тон мясной прадукцыі. За апошнія 9 месяцаў дзякуючы такому ўраджаю прыбытку атрымалася амаль 38 мільярдаў рублёў.

Сваю лепшую прадукцыю прадпрыемствы прэзентавалі ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Для працаўнікоў традыцыйна арганізавалі святочны канцэрт. Нагадаю, у нашай краіне Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу адзначаць 20 лістапада.