Крым святкуе рэферэндум, які адбыўся

17 марта 2014

У Сімферопалі грандыёзным канцэртам і феерверкам адсвяткавалі рэферэндум аб статусе Крыма, што адбыўся ўчора. Народныя гулянні на цэнтральнай плошчы працягваліся ўсю ноч. Такім чынам, паводле звестак мясцовага выбаркама, пасля апрацоўкі 75% галасоў больш за 95% крымчан выказаліся за ўз'яднанне з Расіяй. За тое, каб Крым застаўся ў складзе Украіны, выступаюць крыху больш як 3% выбаршчыкаў. Яўка на рэферэндуме склала звыш за 82%.


У Кіеве паміж тым чарговы раз заявілі, што лічаць крымскі рэферэндум нелегітымным, вынікі плебісцыту адмаўляюцца прымаць у ЗША і Еўрасаюзе. Абодва бакі паведамілі пра санкцыі, якія рыхтуюцца ў дачыненні да Расіі.


Тым часам напружаным застаецца становішча ў некаторых усходніх рэгіёнах Украіны. Дэманстранты ў Харкаве ўчынілі пажар у мясцовым офісе Правага сектара. Сутыкненні паміж удзельнікамі нацыяналістычнага руху і выступоўцамі пад флагамі Расіі тут працягваюцца другія суткі.


Неспакойнай нядзеля апынулася і ў Данецку, дзе на мітынг сабраліся каля дзвюх тысяч чалавек. Актывісты ўзялі штурмам будынак пракуратуры Данецкай вобласці і вывесілі на будынку расійскі трыкалор.