Буйны пажар у Сан-Паўлу

22 декабря 2015

Гарыць будынак Музея партугальскай мовы, размешчанага ў гістарычнай частцы горада. На месцы здарэння працуюць больш як 100 чалавек, задзейнічана 35 пажарных машын. Паводле папярэдняй версіі, полымя ўспыхнула на першым паверсе, а пасля ахапіла і другі, а таксама дах і вежу. Пры тушэнні загінуў адзін з ратавальнікаў. Ёсць інфармацыя і аб пацярпелым рэпарцёры. Прычыны здарэння высвятляюцца.