Буйное землетрасенне адбылося на Тайвані

7 февраля 2018

Буйное землетрасенне з наступнымі афтэршокамі - на Тайвані. Як мінімум 4 чалавекі загінулі, больш як 200 пацярпелі. Некалькі сотняў лічацца прапаўшымі. Землетрасенне магнітудай 6,5 зафіксавалі на паўночным усходзе вострава. Яно суправаджалася як мінімум пяццю афтэршокамі магнітудай 4,5 і яшчэ двума магнітудай 5,2.

Падземныя штуршкі пацягнулі сур'ёзныя разбурэнні, у тым ліку значна пацярпелі ваенны шпіталь і шматпавярховы гатэль. Там больш сотні людзей апынуліся заблакіраванымі. Пацярпела і энергазабеспячэнне – больш як 700 дамоў застаюцца абясточанымі. Выратавальна-пошукавыя аперацыі працягваюцца. На месцы катастрофы працуюць экстранныя службы.