Найбуйнейшы за чвэрць стагоддзя пажар ліквідаваны ў Маскве

11 декабря 2015

З полымем на машынабудаўнічым заводзе ўсю ноч змагаліся 140 пажарнікаў. Плошча ўзгарання склала 15 000 квадратных метраў. Пажар пачаўся на складзе бытавой хіміі, пазней агонь перакінуўся на іншыя будынкі. На шчасце, ніхто не загінуў. На месцы надзвычайнага здарэння працуюць эксперты: яны спрабуюць высветліць прычыну здарэння. Згодна з папярэднімі звесткамі, пажар мог пачацца ад кароткага замыкання альбо падпалу. Паводле інфармацыі "Известий", ачагом узгарання маглі стаць бочкі з дызельным палівам.