Найбуйнейшы лакаут у гісторыі Даніі

2 апреля 2013

Каля 70 тысяч  настаўнікаў не могуць выйсці на працу. Гэта значыць, што амаль 900 тысяч школьнікаў не змаглі сесці за парты. Адначасова з аб'яўленым уладамі лакаутам тысячы настаўнікаў пачалі акцыі пратэсту па ўсёй краіне. Прычына – правал перамоў  наконт умоў працы  выкладчыкаў паміж асацыяцыяй настаўнікаў і ўрадам. Улады настойваюць, каб  колькасць гадзін выкладання была павялічана, а час, якія адводзіцца на падрыхтоўку заняткаў, урэзаны. Настаўнікі сцвярджаюць, што гэта прывядзе да рэзкага пагаршэння якасці выкладання. Многія школы зараз зачыненыя.