Буйная перастрэлка на захадзе Мексікі

23 мая 2015

Узброенае сутыкненне адбылося паміж паліцыяй і баевікамі наркакартэля на мяжы штатаў Мічаакан і Халіска. 46 чалавек загінулі, сярод якіх 43 бандыты і 3 вартавыя парадку. Яшчэ пяць чалавек былі затрыманыя прама на полі бою, трое атрымалі раненні. У зоне інцыдэнту адзначана канцэнтрацыя вайсковых і паліцэйскіх падраздзяленняў, што сведчыць аб сур'ёзнасці здарэння.