Касмічны карабель "Саюз" прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі

23 июля 2015

Касмічны карабель "Саюз" з трыма членамі экіпажа на борце ў аўтаматычным рэжыме прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі. Стыкоўка была выкананая сёння раніцай. У экіпаж увайшлі расіянін Алег Кананенка, японец Кімія Юі і амерыканец Чэл Ліндгрэн. Для Кананенкі палёт стане трэцім у кар'еры. На арбіце ён правёў ужо амаль 400 сутак і тройчы выходзіў у адкрыты космас. Юі і Ліндгрэн адправіліся на арбіту ўпершыню. Як паведамлялася раней, у карабля падчас выхаду на арбіту адна з двух сонечных батарэй не раскрылася.