Кошка знакамітага дызайнера Карла Лагерфельда зарабіла тры мільёны долараў

2 апреля 2015

Кошка знакамітага дызайнера Карла Лагерфельда можа трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса як самая багатая жывёла ў свеце. Толькі за апошні год яна зарабіла тры мільёны долараў. Гэта ганарары за здымкі ў рэкламе аўто і касметыкі. Прыбыткі кошкі Шупет маглі б быць вышэйшымі - прапановы паступаюць рэгулярна, але гаспадар вельмі выбарчы. Лагерфельд лічыць рэкламу кацінага корму нявартай яго ўлюбёнкі.