У Мiнску пройдуць восеньскія кірмашы

13 октября 2017

Набыць не толькі экзатычныя ягады, а і звыклыя для Беларусі журавіны, яблыкі, а таксама бульбу новага ўраджаю, мяса-малочныя, хлебабулачныя прысмакі па прымальных цэнах можна будзе заўтра на восеньскіх кірмашах у Мінску.

Асноўная гандлёвая пляцоўка разгорнецца ля «Чыжоўка-Арэны». Свае дары прывязуць фермеры і сельгаспрадпрыемствы Мінскай вобласці. «Ураджайныя» пакупкі можна будзе зрабіць з 9 раніцы да 4 гадзін дня.

Гандлёвы марафон падтрымаюць і раёны сталіцы. У кожным арганізуюць шчодрыя распродажы гародніны. Адрасы кірмашоў "каля дома" - на экране. Прычым, для маламабільных грамадзян і ветэранаў вайны арганізуюць і бясплатную дастаўку прадукцыі. Восеньскія кірмашы будуць ладзіцца кожныя выхадныя да канца лістапада. Затым эстафету падхопяць рыбныя.